БЕЛ Ł РУС

У Польшчы прызначылі новага прадстаўніка па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

21.11.2024 / 16:19

Nashaniva.com

Пасаду прадстаўніка МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі заняў Адам Халаціньскі, які раней працаваў амбасадарам у Швецыі і прадстаўніком Польшчы ў АБСЕ. Пра сваё новае прызначэнне ён сам паведаміў сацсетках.

Фота: сацсетка X

«Ганаруся прызначэннем прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Павага і ўдзячнасць майму папярэдніку Артуру Міхальскаму», — напісаў Адам Халаціньскі ў сацсетцы Х.

Ранейшы ўпаўнаважаны Артур Міхальскі нядаўна атрымаў новае дыпламатычнае прызначэнне ў Ірландыю.

Адам Халаціньскі ўжо ўзяў удзел у сустрэчы Групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Форуму грамадзянскай супольнасці краін «Усходняга партнёрства» Еўрасаюза ў Вене.

Чытайце таксама:

Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра

«Змена сурʼёзная». Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі расказаў, што значыць ягоная новая пасада

У Польшчы прызначылі прадстаўніка па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі

Каментары да артыкула