БЕЛ Ł РУС

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў

22.11.2024 / 13:24

Nashaniva.com

Таксама яму далі гіганцкі штраф.

Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў), паведаміў адзін з міліцэйскіх каналаў.

41-гадовага мужчыну вінавацілі ў тым, што ён хадзіў на суды над «экстрэмістамі» і паведамляў пра прысуды.

У снежні 2021 года ў Чопіка правялі першы ператрус. У верасні 2022 года яго першы раз затрымалі — фармальна за сцяг, які сілавікі, магчыма, самі вывесілі ў ягонай кватэры ўжо пасля затрымання. У мужчыны проста не было смартфона, у якім можна было адшукаць «экстрэмісцкія матэрыялы», і таму лукашыстам не было да чаго іншага дачапіцца.

Іншы раз у будынку суда канвой зацягнуў яго ў асобны пакойчык, дзе яго ўдарылі пад дых і параілі больш на пасяджэнні не хадзіць.

Апошні раз Чопіка затрымалі ў сакавіку 2024 года. Тады яго, мяркуючы па ўсім, метадычна збівалі: відавочцы расказалі, што яго прывозілі ў бальніцу хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула