БЕЛ Ł РУС

У Стаўбцоўскім раёне пенсіянер загінуў пад коламі ўласнага матаблока

22.11.2024 / 22:46

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася сёння каля 9:25 на 2-м км аўтадарогі Н-9827 «Стоўбцы — Задвор'е — Слабада» Стаўбцоўскага раёна.

74-гадовы мясцовы жыхар ехаў за рулём матаблока з прычэпам. Пасля, відаць, яму стала кепска і ён страціў кантроль над транспартным сродкам.

Выехаўшы за межы праезнай часткі, пенсіянер з'ехаў у кювет, пасля чаго выпаў з матаблока, а пасля на яго заднім правым колам наехаў прычэп.

Мужчына загінуў на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула