БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы

23.11.2024 / 08:39

Nashaniva.com

Адна з іх — у гонар падпольшчыцы. Другая — у гонар заснавальнікаў Лошыцкага парка.

Сучасная Лошыца

Мінгарсавет прыняў рашэнне даць назвы дзвюм новым вуліцам у сталічным раёне Лошыца.

Праектаваная вуліца № 12 будзе называцца завулак Любанскіх — па імені заснавальнікаў Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса.

А вось праектаванай вуліцы № 6 дадуць імя ў гонар падпольшчыцы часоў Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Маісеевай.

Надзея Маісеева — 22-гадовая студэнтка Медыцынскага інстытута, якая ўладкавалася афіцыянткай у дом Фрайтага, намесніка генеральнага камісара Беларусі. У 1943 годзе Маісеева і маці з дачкой Чыжэўскія атрымалі заданне падкласці выбухоўку ў печ будынка ў Лошыцы, куды мусіла з'ехацца фашысцкае кіраўніцтва Беларусі. Аднак у апошні момант аперацыя правалілася, служба бяспекі знайшла выбухоўку. Падпольшчыц прысудзілі да смерці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула