БЕЛ Ł РУС

Шматдзетнага бацьку судзяць за каментары. Яго жонка таксама ў СІЗА

28.11.2024 / 11:27

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе разглядаюць справу Аляксея Зачапілы паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Сутнасць абвінавачвання невядомая, але, меркавана, справа тычыцца каментароў. Працэс вядзе Аляксандр Рудэнка, піша Вясна.

Аляксея затрымалі разам з жонкай Людмілай Ліхачэўскай у сакавіку гэтага года. Іх змясцілі пад варту, нягледзячы на тое, што ў пары трое дзяцей, адзін з іх — непаўналетні. 

У ліпені ў судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядалі пазоў упраўлення па адукацыі да Аляксея і Людмілы па спагнанні грошай на ўтрыманне дзяцей, пакуль бацькі пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула