БЕЛ Ł РУС

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі

29.11.2024 / 8:27

Nashaniva.com

Паліцэйскія працягвалі разгон дэманстрантаў амаль пяць гадзін.

Newsgeorgia.ge

Праспект Руставелі ў цэнтры Тбілісі зачысцілі ад пратэстоўцаў, адтуль адводзяць паліцэйскія сілы, піша Newsgeorgia.ge.

Зараз там працуюць пажарныя і супрацоўнікі муніцыпальных службаў. Яны тушаць падпаленыя смеццевыя бакі, разбіраюць барыкады і чысцяць дарогу, на якой дэманстранты пакінулі пратэсныя графіці.

Паліцэйскія працягвалі разгон дэманстрантаў амаль пяць гадзін. Сілавікі ўзялі ў ачапленне ўчастак праспекта.

The police chased the remaining participants of the anti-Russian protest on Rustaveli Avenue and physically assaulted those who had taken shelter in a pharmacy.#GeorgiaProtests pic.twitter.com/bRDS4ZkPxF

— PUBLIKA (@Publika_ge) November 29, 2024

Пратэстоўцаў, якіх адціскалі ад парламента, бліжэй да станцыі метро Руставелі сустракалі кардоны. Ва ўдзельнікаў акцыі практычна не было магчымасці адысці з месца.

Спецназ пераследваў іх і затрымліваў, нават тых, хто спрабаваў схавацца ў крамах і аптэках.

The police chased the remaining participants of the anti-Russian protest on Rustaveli Avenue and physically assaulted those who had taken shelter in a pharmacy.#GeorgiaProtests pic.twitter.com/bRDS4ZkPxF

— PUBLIKA (@Publika_ge) November 29, 2024

Колькасць пацярпелых і затрыманых дагэтуль невядомая. Гаворка ідзе пра дзясяткі чалавек.

Тысячы грамадзян сабраліся на стыхійную пратэстную акцыю на Руставелі ўвечары ў чацвер пасля таго, як прэм'ер Іраклій Кабахідзэ абвясціў аб адмове ад пачатку перамоваў аб уступленні Грузіі ў Еўрасаюз. 

Разгон пратэснай акцыі на праспекце Руставелі пачаўся пасля апоўначы, прыкладна а 2 гадзіне ночы. Супраць пратэстоўцаў ужылі вадамёты, светлашумавыя гранаты, слезацечны газ і іншыя спецсродкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула