БЕЛ Ł РУС

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

30.11.2024 / 12:17

Nashaniva.com

Паўтара месяца таму Паліне дадалі год калоніі. Гэта быў ужо трэці прысуд па арт. 411 за нібы «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паводле берасцейскай «Вясны», на 13 снежня ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на гэты апошні прысуд Паліне.

Але адначасова, па інфармацыі крыніц «Вясны», вынесены Паліне прысуд абскарджвае і Гомельская абласная пракуратура.

Магчыма, пракуратура жадае надаць Паліне статус «небяспечнай рэцыдывісткі». Таксама магчыма, што Паліну перавядуць на строгі рэжым утрымання.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакае двое сыноў, Славамір і Стах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула