БЕЛ Ł РУС

Качанава расказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі

1.12.2024 / 10:20

Nashaniva.com

У Мінску плануюць пабудаваць кіламетры новых веладарожак, каб закальцаваць імі цалкам сталіцу.

Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Лукашэнкі ў Мінску Наталля Качанава расказала журналістам пра планы далейшага развіцця Мінска, піша БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што праз месяц у Беларусі будуць падводзіць вынікі 2024 года. Але ўжо зараз можна сказаць, што шмат зроблена. Сярод іншага яны адзначыла, што хутка ў Мінску адкрыюцца тры новыя станцыі метро, ​​больш за 80 зон адпачынку добраўпарадкавана ва ўсіх мікрараёнах сталіцы, пабудаваныя новыя веладарожкі.

«У планах — будаўніцтва яшчэ веладарожак для таго, каб поўнасцю закальцаваць увесь горад, каб людзі маглі займацца веласпортам і, магчыма, дабірацца на работу гэтым відам транспарту» — сказала Качанава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула