БЕЛ Ł РУС

Мінімум 21 «шахед» за ноч заляцеў у Беларусь

3.12.2024 / 12:48

Nashaniva.com

Тры зайшлі з Расіі і не менш за два страчаныя.

Беларускі Гаюн

У ноч з 2 на 3 снежня зафіксаваны як мінімум 21 заход расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу шахед у Беларусь з Украіны і РФ, піша Беларускі Гаюн.

Дроны заляталі з Расіі, праходзілі праз «беларускі калідор», рухаліся курсам на Мазыр, Брагін, Гомель і Рэчыцу. Зафіксавана мінімум 3 заходы наўпрост з Бранскай вобласці.

Першы заход зафіксаваны ў 00:14, дрон заляцеў з Бранскай вобласці курсам на Гомель, далей павярнуў на аграгарадок Кругавец-Калініна і вылецеў ва Украіну курсам на Рэпкі.

Далей былі заходы: 01:01, 01:16, 01:17, 01:21, 01:31, 01:43, 02:05, 02:13, 02:34, 03:21, 03:37, 03:51, 04:40, 04:42, 04:48, 05:38, 06:31, 06:49, 07:21 і 07:34. 

За ноч дзяжурная авіяцыя ВПС РБ не падымалася. Паводле звестак паветраных сіл УСУ, за ноч над тэрыторыяй Беларусі і часова акупаванымі тэрыторыямі Украіны было лакацыйна страчана 2 БПЛА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула