БЕЛ Ł РУС

У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада. Ён фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых

4.12.2024 / 11:50

Nashaniva.com

«2 гады і 8 месяцаў ён знаходзіўся ў палоне ў акупантаў і быў закатаваны», — напісаў у тэлеграме старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

У расійскім палоне памёр мэр горада Днепраруднае Запарожскай вобласці Яўген Мацвееў, піша «Настоящее время».

Мацвеева тройчы абіралі кіраўніком Днепраруднага. На гэтай пасадзе ён сустрэў поўнамаштабнае ўварванне. У канцы лютага 2022 года расійскія вайскоўцы захапілі горад, а 13 сакавіка Мацвееву паведамілі па тэлефоне пра тое, што расійскія вайскоўцы затрымалі аўтобус з работнікамі Запарожскага жалезаруднага камбіната.

Кіраўнік Днепраруднага выехаў на месца, і ў выніку рабочых адпусцілі, а яго самога захапілі ў палон.

Далейшы лёс Мацвеева да апошняга часу быў невядомы. Ён знаходзіўся ў палоне два гады і восем месяцаў, яго цела вярнулі Украіне падчас апошняга абмену.

«2 гады і 8 месяцаў ён знаходзіўся ў палоне ў акупантаў і быў закатаваны», — напісаў у тэлеграме старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула