БЕЛ Ł РУС

Падлеткі ў Баранавічах стварылі чат для булінгу аднагодкаў, але ён трапіўся на вочы сілавікам

5.12.2024 / 14:18

Nashaniva.com

У чаце на момант выдалення было больш за 300 чалавек.

Скрыншот відэа МУС

У Баранавічах падлеткі стварылі чат для булінгу аднагодкаў. Там удзельнікі публікавалі фота і відэа, на іх думку, «ганебных» дзяцей з ліку знаёмых — навучэнцаў сваіх школ і іншых навучальных устаноў.

Адміністравалі канал трое 15-гадовых падлеткаў. Двое з іх вучацца ў тэхнікуме, яшчэ адзін — у гімназіі. Першапачаткова чат ствараўся для прапаганды здаровага ладу жыцця, аднак з часам тэматыка змянілася. У чаце з'явіліся фота і відэа з бойкамі і збіццём школьнікаў. Публікаваць ролікі маглі ўсе ўдзельнікі, якіх набралася больш за 300.

Чат трапіўся на вочы сілавікам. Міліцыя знайшла ў ім відэа з элементамі гвалту і прыніжэння. Акрамя таго, падлеткі ў чаце лаяліся матам.

Цяпер канал выдалены, а ў дачыненні да адміністратараў праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула