БЕЛ Ł РУС

Макс Корж анансаваў канцэрт у Варшаве на 9 жніўня

5.12.2024 / 18:47

Nashaniva.com

На сайце спевака Макса Каржа з'явіўся анонс ягонага канцэрту, які мае адбыцца 9 жніўня 2025 года ў Варшаве. 

Выглядае, што дата абраная невыпадкова, бо 9 жніўня наступнага года будзе 5-я гадавіна галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Да таго ж постар вытрыманы ў бела-чырвоных колерах. 

Продаж квіткоў пачнецца 10 снежня.

Макс Корж — адзін з самых вядомых беларускіх спевакоў. Апошнія гады ён не выступаў у Беларусі, бо яго ўнеслі ў чорны спіс. Праз сваю антываенную пазіцыю артыст не можа даваць канцэрты і ў Расіі, дзе ў яго вялізная аўдыторыя.

У 2022 годзе пасля пачатку вайны ён выпусціў песню «Свой дом». Там ёсць наступныя радкі: «Тот прав, кто защищает свой дом». У другія ўгодкі вайны прэзентаваў песню «Халодная раніца».

У ліпені 2024 на канцэрце ў Таліне ён заклікаў спыніць вайну. «Можна жыць у кайф, але пакуль мы не спынім вайну, паўнавартасна жыць у кайф у нас не атрымаецца. Спыніце вайну. Ніхто, акрамя нас, яе не спыніць», — заявіў са сцэны артыст.

15 кастрычніка лукашэнкаўскія сілавікі паведамілі, што патэлефанавалі Максу Каржу і выклікалі яго на гутарку. Нагодай для гэтага стаў нібыта «шэраг скаргаў». ГУБАЗіК быў незадаволены тым, што на яго канцэртах некаторыя людзі ўздымаюць бчб-сцягі, а самога Каржа абвінаваціў у падтрымцы Украіны ў вайне. 

На гутарку Корж не з'явіўся, а замест таго выехаў за мяжу. Праз месяц ён выдаў правакатыўны і шматсэнсоўны кліп.

Чытайце таксама:

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

ГУБАЗіК пракаментаваў сітуацыю з Максам Каржом

Каментары да артыкула