БЕЛ Ł РУС

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін

6.12.2024 / 9:30

Nashaniva.com

Галоўныя магістралі ў цэнтры Мінска будуць недаступныя для ўсіх відаў транспарту, у тым ліку і для грамадскага.

У сталіцы будуць перакрываць рух. Пра гэта паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзначаецца, што многія кіроўцы, якія не будуць улічваць гэтую інфармацыю, могуць павялічыць час у дарозе ў разы.

У ДАІ папярэджваюць, што галоўныя магістралі ў цэнтры Мінска будуць недаступныя для ўсіх відаў транспарту, у тым ліку і для грамадскага.

Як падкрэсліваюць інспектары, мера носіць часовы характар, а абмежаванні на рух усіх відаў транспарту ўводзяцца праз правядзенне мерапрыемстваў.

Гэта ўсё звязана з прыбыццём першых асоб на пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула