БЕЛ Ł РУС

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

6.12.2024 / 13:47

Nashaniva.com

Борт Пуціна Іл-96 — 300ПУ (RA-96025) здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у 13:42.

Яго самалёт суправаджалі два знішчальнікі, піша motolkohelp.

Папярэдні раз Пуцін прылятаў у Беларусь 23 мая 2024 года, і тады правёў ноч разам з Лукашэнкам у рэзідэнцыі апошняга на Мінскім моры (там жа, дзе ў 2023 годзе той сустракаўся з Прыгожыным). 

Сёння мэтай візіту заяўлены ўдзел у так званым Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы і асобная сустрэча з Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула