За абразу Лукашэнкі асудзілі 47-гадовага жыхара Расон
Дзмітрый Грыневіч трапіў пад увагу сілавікоў у пачатку лета. Тады яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за «прапаганду нацызму» (ч.1 арт. 19.10 КаАП РБ). А пазней распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК РБ), піша тэлеграм-канал «Витебск, як гуляю!»
У кастрычніку справу Дзмітрыя Грыневіча разглядала суддзя Рада Дамініч у судзе Расонскага раёна. На мінулым тыдні мужчына спрабаваў абскардзіць прысуд у абласным судзе ў суддзі Наталлі Рошчынай. Які прысуд — невядома, але, верагодна, гэта «хімія з накіраваннем».
Сёння імя Дзмітрыя Грыневіча з'явілася ў «экстрэмісцкім» спісе МУС. Там пазначана, што ён «адбывае пакаранне».
Чытайце таксама:
Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе
На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму
«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы