БЕЛ Ł РУС

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

7.12.2024 / 21:15

Nashaniva.com

Дональд Трамп, які неўзабаве вернецца ў крэсла прэзідэнта ЗША, напісаў у сацсетцы Truth пост, у якім пракаментаваў факт, што Расія не можа абараніць рэжым Башара Асада ў Сірыі, які перад тым шмат гадоў трымаўся дзякуючы яе падтрымцы.

Дональд Трамп. Фота: Michael M. Santiago/Getty Images

«Менавіта тут былы прэзідэнт Абама адмовіўся выконваць свае абавязкі па абароне «чырвонай лініі на пяску», і пачалося сапраўднае пекла, у якое ўмяшалася Расія. Але цяпер іх, як, магчыма, і самога Асада, выцясняюць, і гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца. Для Расіі ў Сірыі ніколі не было асаблівай выгады, акрамя як выставіць Абаму ў кепскім святле», — напісаў Трамп, адзначыўшы пры гэтым, што Расія «загразла ва Украіне», страціўшы «больш за 600 тысяч жаўнераў».

Што да Сірыі, то ў ёй цяпер «поўны бардак, але яна нам не сябар, і Злучаныя Штаты не павінны мець да гэтага ніякага дачынення. гэта не наша барацьба. Хай усё ідзе сваёй чаргой. Не ўмешваемся!»

Чытайце таксама:

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома

Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду

Ізраіль не без задавальнення назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі

Каментары да артыкула