З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску
Апублікаваныя фотаздымкі паўстанцаў у прэзідэнцкім палацы Башара Асада.
Прэзідэнцкі палац, размешчаны ў цэнтры сірыйскай сталіцы, выглядае вялізарным і пустым. Прыкмет разгрому маёмасці ці рабавання на здымках не бачна. Людзі спакойна робяць сэлфі.
Сірыйцы ў палацы Башара Асада. Усе фота: AP Photo / Omar Sanadiki
Дзе сам былы гаспадар палаца, невядома. Яго самалёт знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме.