БЕЛ Ł РУС

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА

8.12.2024 / 18:22

Nashaniva.com

У сеціве з'явілася відэа з, як сцвярджаецца, бункера пад палацам Махіра Асада.

Збудаванне абсталявана для камфортнага жыцця. На відэа можна заўважыць гасціную, кухню, туалет, а таксама жалезныя дзверы сховішча, як у банку.

Аўтар відэа сцвярджае, што бачыў шмат золата і зброі. У кадр таксама трапляе Каран у залатым пераплёце.

Махір Асад быў адным з самых уплывовых людзей у Сірыі. Ён камандаваў элітнай бранятэнкавай дывізіяй. Дзе зараз знаходзіцца брат Башара Асада, невядома. 

У верасні 2024 года з'явіліся паведамленні пра гібель Махіра Асада ў выніку ізраільскага авіяўдару. Аднак гэтыя звесткі не былі пацверджаны.

Чытайце таксама:

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

Каментары да артыкула