БЕЛ Ł РУС

Спыніў працу сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным «Письмо.бел»

9.12.2024 / 14:24

Nashaniva.com

Ён перастаў адкрывацца ў Беларусі і за межамі краіны.

12 лістапада суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт ініцыятывы «Письмо.бел», а таксама яе старонкі ў сацсетках. Сэрвіс дапамагаў дасылаць лісты вязням «не адыходзячы ад камп'ютара ці тэлефона», піша «Вясна».

Адправіць ліст ці паштоўку зняволеным дагэтуль можна праз Майстэрню паштовак салідарнасці.

Таксама можна дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула