БЕЛ Ł РУС

На поўдні Беларусі з'явілася новая зона абмежавання палётаў

9.12.2024 / 17:5

Nashaniva.com

Да 20 снежня там забароненыя любыя палёты на вышыні да 20 кіламетраў, піша «Беларускі Гаюн».

Фота: «Беларускі Гаюн»

На поўдні Беларусі з'явілася новая зона абмежавання палётаў над балотам «Альманскае». Зона ўведзеная ў перыяд з 8 па 20 снежня 2024 года і забараняе палёты ўсіх відаў паветраных суднаў на вышынях ад зямлі да 20 км.

Фактычна зона абмежавання палётаў захоплівае ўсю тэрыторыю ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты» разам з нацыянальным паркам «Прыпяцкі» і закранае Столінскі (разам са Столінам), Лельчыцкі і Жыткавіцкі раёны на поўдні краіны. Раней гэтая тэрыторыя была таксама вядомая як былы 41-ы авіяцыйны палігон (Мерлінскі), на якім з пачатку 1960-х гадоў выраблялася адпрацоўка бамбакідання. Палігон быў закрыты ў 2005 годзе.

Пазначаная тэрыторыя новай зоны абмежавання і так трапляла ў абсалютную зону забароны, якая дзейнічае ўжо больш за два гады і пастаянна працягваецца. Такім чынам, палётаў у пазначанай зоне і так не магло быць без узгаднення з вайскоўцамі.

Акрамя таго, Лельчыцкі райвыканкам паведаміў, што з заўтрашняга дня, 10 снежня, на тэрыторыі раёна будуць праводзіцца планавыя вучэнні, і папрасіў захоўваць спакой.

Напярэдадні ў Пінску, які прымыкае да новай зоны абмежавання, была заўважаная калона тэхнікі беларускай арміі, якая, паводле папярэдніх звестак, належыць 38-й брыгадзе ССА.

Чытайце таксама:

Мінабароны: Беларусь не плануе ствараць наступальных груповак войскаў

У Гродзенскай вобласці створаць навучальны цэнтр для беларускіх і расійскіх вайскоўцаў

У Беларусь прыбыла чарговая батарэя расійскіх ЗРК «Тор-М2»

У верасні 2025-га ў Беларусі пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ

Каментары да артыкула