БЕЛ Ł РУС

У заходніх абласцях Украіны чакаюць больш паветраных трывог з-за вучэнняў у Беларусі

10.12.2024 / 16:50

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя дні трывог з-за «пагрозы балістыкі» для заходніх і паўночных абласцей Украіны можа быць больш. Прычына таму — вучэнні на тэрыторыі Беларусі. 

Украінцаў трывожыць тое, што на поўдні Беларусі ўвялі новую зону абмежавання палётаў у перыяд з 8 па 20 снежня 2024 года, і там з сённяшняга дня праходзяць вучэнні.

Мэр горада Роўна Аляксандр Траццяк заявіў, што ў выпадку запуску ракет з тэрыторыі Беларусі яны за лічаныя хвіліны могуць дасягнуць Ровенскай вобласці. Тая ж пагроза — і для суседняй Валынскай вобласці. Пры гэтым тэрмін вучэнняў ён у сваім паведамленні чамусьці працягнуў да 31 снежня. 

Чытайце таксама:

На поўдні Беларусі з'явілася новая зона абмежавання палётаў

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»

Фрыдрых Мерц: Мы змушаем Украіну ваяваць са звязанай рукой

Каментары да артыкула