БЕЛ Ł РУС

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта

10.12.2024 / 20:37

Nashaniva.com

На ютуб-канале БелТА выйшла гадзінная відэапрамова дэпутата Ігара Марзалюка пра Кастуся Каліноўскага і Міхаіла Мураўёва. У загалоўку падкрэслена, што гаворка ідзе пра «рэальнага» Каліноўскага, а мянушка «Вешальнік», пад якой вядомы ў Беларусі Мураўёў, узята ў двукоссе.

Ігар Марзалюк

Напачатку — пару слоў пра кантэкст. У маі 2024 года дэпутат і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін прачытаў лекцыю пад назвай «Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі». Гэта была, бадай, першая спроба такога ўзроўню прыпісаць Мураўёву пазітыўную ролю ў гісторыі Беларусі.

А напрыканцы лістапада журналісты «Бюро» апублікавалі дакументы Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў (РІСД). У іх быў выкладзены шэраг прапаноў па гістарычнай палітыцы Беларусі (2022—2024) — такія як неабходнасць святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і маргіналізаваць Марзалюка.

Цалкам магчыма, што выступ Марзалюка на ютуб-канале БелТА стаў рэакцыяй на гэтыя планы. 

Каліноўскага хвалілі нават мураўёўцы

У разважаннях пра Каліноўскага нічога асабліва новага не даведваемся, але цікавай можа быць тактыка палемікі з тымі, хто Каліноўскага хоча выкараніць з гістарычнай памяці беларусаў. Вось асноўныя прыёмы Марзалюка:

Мураўёў затрымаў паланізацыю, але для Беларусі — абсалютны чужак

Не называючы імёнаў, Марзалюк згадвае чыесьці меркаванні пра тое, што сапраўдным героем Беларусі быццам з’яўляецца не Каліноўскі, а генерал-губернатар Мураўёў. Прыхільнікі гэтай тэзы сцвярджаюць, што гэты другі «выратаваў Беларусь ад польскага прыгнёту» і «зрабіў шмат для захавання беларускай самабытнасці».

Марзалюк прызнае, што Мураўёў «зламаў механізмы паланізацыі праз сістэму школьнай адукацыі». Аднак у астатнім рускі генерал больш шкодзіў, чым дапамагаў: 

Такім чынам, кажа Марзалюк, «усе размовы пра Мураўёва як пра нейкага дэміурга, ледзь не стваральніка беларускай дзяржавы — гэта поўная лухта і поўная няпраўда».

Магчыма, каб змякчыць агульны тон, Марзалюк дадае, што і Каліноўскага не трэба гераізаваць, бо і Каліноўскі быў у нейкім сэнсе «вешальнікам» (дзейнічаў жорстка падчас паўстання). 

Але сіметрыі тут няма, бо

«Каліноўскі, у адрозненне ад Мураўёва, прызнаваў прынцыповую роўнасць беларускай, літоўскай, украінскай, польскай і рускай моваў. Мураўёў жа ў беларускай культуры ніякай самабытнасці не бачыў» — падагульняе праўладны гісторык.

Чытайце таксама:

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму

Каментары да артыкула