БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына падабрала забыты букет з ружаў, выкінула яго ў сметніцу і атрымала крыміналку

10.12.2024 / 18:41

Nashaniva.com

Дзіўная гісторыя адбылася ў адной з устаноў Мінска.

Скрыншот з відэа МУС

Дзяўчына з мужам адпачывала ў адной з устаноў Мінска. Яна звярнула ўвагу на велізарны букет з 63 руж, які хтосьці забыўся каля століка.

19-гадовая дзяўчына вырашыла забраць кветкі сабе. Нейкі час яна прагулялася з раскошным букетам па вуліцы, але потым вырашыла яго выкінуць: кветкі завялі. Муж купіў дзяўчыне новыя кветкі, і яны пайшлі дадому.

Але неўзабаве да іх у дзверы пастукала міліцыя. Аказваецца, уладальнік букета напісаў заяву аб знікненні кветак. Жыхар Брэста патлумачыў, што купіў букет для сваёй дзяўчыны, але выпадкова пакінуў яго ў кавярні.

Супраць дзяўчыны, якая забрала кветкі, завялі крымінальную справу аб крадзяжы.

Чытайце таксама:

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок

У Італіі за крадзеж з рэстаранаў затрымалі беларуса

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

Каментары да артыкула