БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпрабавалі сваю зенітную кіраваную ракету

10.12.2024 / 20:1

Nashaniva.com

Дзяржкамваенпрам Беларусі паведаміў пра паспяховае правядзенне завяршальнага этапу выпрабаванняў беларускай зенітнай кіраванай ракеты для комплекса «Бук-МБ2».

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што

«Сёння на тэрыторыі авіяцыйнага палігона сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь паспяхова адбыліся выпрабаванні першай айчыннай зенітнай кіраванай ракеты, распрацаванай Дзяржкамваенпрамам», — заяўляецца ў паведамленні.

Баявая стральба, паводле сцвярджэння ведамства, стала завяршальным этапам у распрацоўцы беларускага ЗРК «Бук-МБ2», які прыняты на ўзбраенне, з айчыннай кіраванай ракетай 9М318. Гэтая ракета нібыта павялічвае зону паражэння ЗРК «Бук-МБ2» да 70 кіламетраў.

Распрацаваная ракета прызначаная для паражэння хуткасных манеўраных аэрадынамічных цэляў, тактычных балістычных, крылатых, авіяцыйных і супрацькарабельных ракет і верталётаў (уключаючы тыя,: якія знаходзяцца ў рэжыме завісання) ва ўмовах інтэнсіўнага радыёэлектроннага процідзеяння, а таксама надводных і радыёкантрасных наземных цэляў.

Асаблівасць ЗУР 9М318 — наяўнасць актыўнай галоўкі саманавядзення, якая дазваляе паражаць цэлі, у тым ліку з нізкай адбівальнай паверхняй, з большай верагоднасцю, а таксама вызваляць цэлевы канал ЗРК, не чакаючы паражэння цэлі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

У заходніх абласцях Украіны чакаюць больш паветраных трывог з-за вучэнняў у Беларусі

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне

У Генштабе пракаментавалі рашэнне аб размяшчэнні ў Беларусі «Арэшніка»

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну

Каментары да артыкула