БЕЛ Ł РУС

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр

11.12.2024 / 10:9

Nashaniva.com

Жыхар Мінскага раёна памёр ад атручвання пасля ўжывання этыленгліколю, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

У міліцыю паступіла інфармацыя ад дыспетчара хуткай дапамогі, што ў адным з дамоў знойдзены без прыкмет жыцця мужчына 1963 года нараджэння.

Ён працаваў на смеццеперапрацоўчым прадпрыемстве, дзе сярод іншага смецця знайшоў цэлафанавы пакет з ружовай вадкасцю і вырашыў яе выпіць.

Эксперты высветлілі, што грамадзянін памёр ад вострага атручвання, выкліканага ўжываннем этыленгліколю.

Пазней былі зарэгістраваныя два падобныя выпадкі — у бальніцу ў цяжкім стане трапілі яшчэ двое работнікаў таго ж прадпрыемства, якія пілі тую ж вадкасць.

Да Камітэта распавялі, што этыленгліколь — гэта празрыстая алеістая вадкасць, якая не мае паху і колеру. Часцей за ўсё ён ужываецца для вырабу антыфрызаў для аўтамабільных сістэм астуджэння.

Судовыя эксперты нагадваюць пра важнасць выканання мер засцярогі пры выкарыстанні патэнцыйна небяспечных вадкасцяў: не варта пераліваць іх у бутэлькі з-пад напояў, а таксама спрабаваць вызначыць рэчыва на смак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула