БЕЛ Ł РУС

Чад патрабуе ад Францыі вывесці войскі задоўга да Рамадана

20.12.2024 / 16:02

Nashaniva.com

Парыж атрымаў ад уладаў Чада прадпісанне вывесці ўвесь французскі ваенны кантынгент да 31 студзеня. Французскія чыноўнікі кажуць, што вывесці тысячу салдат і мноства тэхнікі за такі тэрмін немагчыма, піша Deutsche Welle.

Ілюстрацыйнае фота: Sunday Alamba / AP

Урад Францыі ўвечары ў чацвер, 19 снежня, атрымалі прадпісанне ад уладаў Чада аб поўным вывадзе французскага вайсковага кантынгенту з гэтай афрыканскай краіны да 31 студзеня, паведаміла Міжнароднае французскае радыё са спасылкай на крыніцы, блізкія да французскага ўрада.

Суразмоўцы RFI назвалі патрабаванні Чада нерэалістычнымі. «Усяго за сем тыдняў вывесці тысячу салдат і мноства тэхнікі — гэта немагчыма», — заявілі высокапастаўленыя французскія вайскоўцы. Яны назвалі атрыманае прадпісанне «ціскам з боку жорсткіх колаў першага кола ўлады Чада», удакладніўшы ў той жа час, што перамовы працягваюцца, носяць «тэхнічны характар, але праходзяць добра».

Крыніца, блізкая да ўладаў Чада, распавяла, што першапачатковы графік вываду французскіх войскаў быў разлічаны да сакавіка, але яго адхілілі, паколькі палічылі занадта доўгім.

Суразмоўца RFI заявіў, што найлепшым для Чада варыянтам быў бы вывад вайскоўцаў да канца лютага або пачатку Святога для мусульман месяца Рамадан (12 сакавіка).

Чытайце таксама:

Следам за Нігерам і Малі, з Францыяй разрывае Чад

Каментары да артыкула