БЕЛ Ł РУС

Беларусаў, якія раней заплацілі за данаты, пачалі выклікаць у пракуратуру

25.12.2024 / 12:7

Nashaniva.com

Праваабаронцам стала вядома пра выпадкі, калі людзі, якіх раней прымусілі кампенсаваць свае данаты і нават выдалі ім паперы аб прыпыненні крымінальнай справы, пачалі атрымоўваць позвы ў пракуратуру.

Паведамляецца, што цяпер іх просяць падпісаць паперы з папярэджаннем перад выбарамі.

Вядома, што такія позвы па месцы прапіскі атрымоўваюць і тыя беларусы, хто раней плаціў дзяржаве за свае данаты, а цяпер жыве за мяжой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула