БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

28.12.2024 / 16:21

Nashaniva.com

28 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1265 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Чэслаў Герасімовіч, Алена Мохарава, Уладзімір Сітковіч, Артур Мемех, Ігар Сідаровіч, Аляксандр Кукса, Аляксандр Мазур, Міхаіл Галінскі, Сяргей Чабоцька, Павел Каранюхін, Яна Царук, Марыя Батальёнак.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1265 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па амністыі, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

«Ён спалохаўся так, што не мог расціснуць пальчыкі, якімі трымаў лыжку». Гісторыі палітвязняў — мам і дзяцей, разлучаных калоніяй

У студзені пачнуць судзіць палітзняволенага японца Наканісі Масатосі

У Віцебску будуць судзіць жонку беларуса, які адмовіўся адказваць на пытанні сілавікоў пры затрыманні

Каментары да артыкула