БЕЛ Ł РУС

У махляроў новы метад: дзяўчына прапануе разам паглядзець кіно

15.05.2025 / 10:38

Nashaniva.com

Мінчукі пазнаёміліся з дзяўчатамі ў інтэрнэце і нажылі сабе праблемы.

У Мінску ў махляроў з'явіўся новы метад падману, на які трапіліся ўжо некалькі чалавек. Адзін з пацярпелых пазнаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчынай. Пасля нядоўгай перапіскі новая знаёмая прапанавала разам паглядзець фільм анлайн.

Яна скінула спасылку, аднак відэа ў мужчыны не адкрывалася. Тады дзяўчына прапанавала скарыстацца са свайго запаснога ўліковага запісу iCloud, што мінчук і зрабіў, паведамляе МУС.

Пасля таго, як ён увайшоў у чужы ўліковы запіс, ён страціў доступ да важных сэрвісаў уласнага тэлефона. Мінчук спытаў у дзяўчыны, што адбываецца, у адказ ад яго запатрабавалі 160 даляраў за разблакаванне тэлефона.

Яшчэ двое мінчукоў таксама знаёміліся з дзяўчатамі ў інтэрнэце і пад рознымі падставамі заходзілі ў іх уліковыя запісы iCloud, пасля чаго страчвалі доступ да ўласных даных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула