Лаўроў заявіў пра галечу ў ЗША на кожным кроку
У Злучаных Штатах Амерыкі галеча назіраецца паўсюдна, у краіне шмат і іншых праблем, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі ў 2024 годзе, піша Moscow Times.
Adi Weda/Pool Photo via AP
«Напэўна, тое, што мы бачым і што бачылі падчас шматлікіх мерапрыемстваў міжнародных, напрыклад, падчас [саміту] Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які быў у Сан-Францыска, у Злучаных Штатаў вельмі шмат праблем, там галеча на кожным кроку, калі сысці з цэнтральных магістраляў», — сказаў ён.
Лаўроў таксама заявіў, што ЗША нібыта імкнуцца пазбавіцца ад канкурэнтаў у кожнай сферы.
«Яны слізгаюць па нахіленай плоскасці, спрабуючы перакрыць дарогу канкурэнтам усюды», — сказаў кіраўнік МЗС.
На яго думку, ЗША забараняюць продаж чыпаў, якія прымяняюцца для штучнага інтэлекту, нават у краіны НАТА і Еўрасаюза. Лаўроў лічыць, што Злучаныя Штаты выбралі палітыку санкцый у якасці асновы для сваіх дзеянняў на міжнароднай арэне.