БЕЛ Ł РУС

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны

17.01.2025 / 8:23

Nashaniva.com

Пра гэта мультыплікатар і рэжысёр Гінтс Зілбалодзіс напісаў у сваім фэйсбуку.

Ілюстрацыя з фэйсбука Гінтса Зілбалодзіса

Кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны.

«Хоць я казаў гэта шмат разоў, да гэтага часу існуе некаторая блытаніна ў дачыненні да колеру ката ў Flow. Ён цёмна-шэры, а не чорны», — напісаў аўтар Гінтс Зілбалодзіс.

Мультфільм Straume («Плынь») заваяваў «Залаты глобус», намінаваны на брытанскую прэмію BAFTA ў дзвюх катэгорыях, а таксама на «Оскар».

У Латвіі ката малююць на сценах дамоў.

Чытайце таксама:

Латвійскі мультфільм «Плынь» намінаваны на прэмію BAFTA

Каментары да артыкула