БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка не выключыў сустрэчы з Кім Чэн Ынам

17.01.2025 / 15:31

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня правёў нараду па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе. У ліку ўдзельнікаў нарады былі прэм'ер Раман Галоўчанка, старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня КДБ Іван Церцель і міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі.

Таварыш Кім Чэн Ын. Фота: KCNA.kp

Лукашэнка, у прыватнасці, расказаў, што каля пяці дзяржаў, уключаючы Пакістан, Інданезію і КНДР, накіравалі Беларусі свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва.

«Ёсць прынцыповыя пытанні, па якіх трэба прымаць рашэнні. Гэта датычыцца ўзаемаразлікаў, паставак нашай ваеннай прадукцыі, прадукцыі па барацьбе з пажарамі і гэтак далей. Таму я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць вось гэты спектр і кірунак нашага супрацоўніцтва — тое, што цікавіць перш за ўсё нашых партнёраў на Усходзе», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула