На лецішчы пад Гродна знайшлі наркалабараторыю
Супрацоўнікі Барысаўскага РУУС затрымалі 52-гадовага жыхара Гродзенскага раёна, які на сваім лецішчы вырошчваў каноплі і вырабляў з іх марыхуану.
Падчас ператрусу ў доме былі знойдзена і канфіскавана насенне канабісу, угнаенні і ёмістасці для вырошчвання. Затрыманы растлумачыў аператыўнікам, што планаваў выкарыстоўваць наркатычнае рэчыва для ўласнага спажывання.
Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Цяпер правяраецца магчымая датычнасць затрыманага да збыту наркатычных рэчываў.