Міліцыя ў Гомельскай вобласці стала хадзіць па кватэрах украінцаў
Міліцыянеры наведваюць людзей, звязаных паходжаннем з Украінай, у тым ліку і тых, хто нарадзіўся ў Беларусі, даведаўся «Флагшток».
Наведаных украінцаў папярэджваюць пра недапушчальнасць парушэння палітычных артыкулаў адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў. Візіты міліцыі прымеркаваныя да выбарчай кампаніі.
Раней праваабаронцамі былі зафіксаваныя абыходы грамадзян міліцыяй, якія раней прыцягваліся «за палітыку».
Чытайце таксама:
Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент
Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі
Сацыёлагі: Нават праўладныя беларусы не супраць «адлігі», траціна з іх — за вызваленне палітвязняў