БЕЛ Ł РУС

Чарга з легкавых аўто на польскай мяжы ўпала ніжэй за 1000

19.01.2025 / 10:10

Nashaniva.com

Паглядзелі, што з выездам з Беларусі па стане на 10:00.

Ілюстрацыйнае фота Tochka.by

Чарга з легкавых аўто на польскай мяжы паменшала. На памежным пераходзе «Брэст» па стане на 10:00 нядзелі стаіць 835 легкавікоў.

Перад праваслаўнымі Калядамі колькасць легкавікоў на мяжы з Польшчай значна вырасла і амаль дасягала 2000.

Сёння чаргі з аўтобусаў на польскай мяжы няма. Як і няма чэргаў з легкавых аўто і аўтобусаў на літоўскай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула