БЕЛ Ł РУС

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА

20.01.2025 / 19:22

Nashaniva.com

У Амерыцы такая традыцыя.

Фота: AP Photo/Alex Brandon

Выпраўляючыся на другую ў сваім жыцці інаўгурацыю, абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разам з жонкай прыбыў у Белы дом на сустрэчу і чаяванне з цяперашнім прэзідэнтам ЗША Джонам Байдэнам і ягонай жонкай. Гэта традыцыйны абрад, прыняты ў ЗША.

Пасля адбыцця чаявання абодва прэзідэнты са сваімі жонкамі выправіліся на адной машыне на цырымонію інаўгурацыі, якая адбудзецца ў 12:00 па вашынгтонскім часе (20:00 па Мінску).

Мерапрыемства праз марознае надвор'е пройдзе не на адкрытым паветры, а ў ратондзе Капітолія.

Чытайце таксама:

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 

Трамп даручыў памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным пасля інаўгурацыі

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА

Каментары да артыкула