Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША
Дэмакратычны лідар Беларусі павіншавала Дональда Трампа з уступленнем на пасаду прэзідэнта ЗША.
«Мы верым, што Злучаныя Штаты будуць працягваць адстойваць справу свабоды, працуючы з саюзнікамі над тым, каб узмацніць галасы тых, хто імкнецца да чалавечай годнасці, і прыцягнуць да адказнасці тых, хто душыць гэтыя імкненні, — выказалася Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні.
Яна зазначыла, што беларускі народ з'яўляецца саюзнікам Злучаных Штатаў, аб'яднаным агульнымі каштоўнасцямі і агульным бачаннем больш свабоднага, бяспечнага і квітнеючага свету.
Чытайце таксама:
Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны
Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія
Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА