БЕЛ Ł РУС

9 мая ў Мінску правядуць парад і асобную выставу

21.01.2025 / 12:25

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі, піша БелТА.

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Паводле яго слоў, шэраг мерапрыемстваў ужо арганізаваны і праводзіцца ў планавым парадку.

«Асобным блокам неабходна абмеркаваць правядзенне мерапрыемстваў 9 мая 2025 года. Лукашэнкам пастаўлена задача, акрамя традыцыйных для такіх дат мерапрыемстваў (урачыстае сход, канцэрт, парад), арганізаваць яшчэ адно значнае мерапрыемства на пляцоўках Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра», — сказаў кіраўнік урада.

Ён расказаў пра правядзенне своеасаблівай выставы, прысвечанай 80-годдзю Перамогі і дасягненням сучаснай беларускай абароннай прамысловасці.

«Міністэрствам абароны, Міністэрствам культуры, Дзяржкамваенпрамам прадстаўлены пэўныя прапановы па арганізацыі гэтага мерапрыемства, але ў поўным аб'ёме назваць іх канцэпцыяй нельга. Таму заслухаем асноўныя падыходы і ўдакладнім задачы,» — адзначыў Раман Галоўчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула