У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску
21 студзеня ў судзе Лепельскага раёна адзначылася імя Ганны Ігараўны Траян. Жанчыну асудзілі паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ. Справу разглядала суддзя Ірына Кручыніна, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
Ганна Траян
У 2021 годзе Міністэрства абароны Беларусі пісала пра прапаршчыка Ганну Траян:
«Ганна — прадаўжальнік вайсковай дынастыі. З 2016 года дзяўчына служыць фельчарам у гарматным самаходна-артылерыйскім дывізіёне артылерыйскай брыгады. За час службы дзяўчына паспела атрымаць яшчэ адну вышэйшую адукацыю і заслужыць рэпутацыю выдатнага спецыяліста».
Паводле ўсіх прыкмет, маладая жанчына служыць у 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Бароўцы Лепельскага раёна.
Чытайце таксама:
Шматдзетную маці Юлію Лаптановіч будуць судзіць трэці раз
У Лепелі за «экстрэмізм», верагодна, судзілі вайскоўца
За «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі жыхарку Лепеля, пра якую год таму пісала мясцовая раёнка
У Лепелі рабочага судзілі за «экстрэмізм» проста на працоўным месцы