БЕЛ Ł РУС

Пад Брэменам перакулілася фура з беларусам за рулём. На дарогу выбег алень

22.01.2025 / 09:04

Nashaniva.com

У нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія грузавік пад кіраваннем беларуса з'ехаў з трасы і перакуліўся на бок. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на выратавальную службу горада Хоя.

Выратавальная служба горада Хоя

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 14 студзеня, каля 17:52 вечара. Фура, загружаная 24 тонамі паперы, накіроўвалася з Эйндховена на папяровую фабрыку ў Хоі. На шашы K 136 незадоўга да павароту налева, грузавік перакуліўся. Кіроўца растлумачыў, што яму давялося аб'язджаць аленя, які выбег на дарогу.

Мужчына змог самастойна выбрацца з кабіны. Ён не пацярпеў. Таксама, на шчасце, не былі пашкоджаны два паліўныя бакі транспартнага сродку, таму паліва не вылілося на зямлю. Аднак цягач і паўпрычэп атрымалі значныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула