БЕЛ Ł РУС

Сёлета ў мінскіх парках з'явяцца чатыры новыя атракцыёны

22.01.2025 / 14:03

Nashaniva.com

Сёлета ў мінскіх парках з'явяцца чатыры новыя атракцыёны. Пра гэта журналістам паведаміла намесніца гендырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда» Кацярына Кароткіна.

Фота: turby.by

Два атракцыёны ўсталююць у парку імя Максіма Горкага. Гэта будуць атракцыёны «Вальс» і «Драконы». Яны з'явяцца на новых пляцоўках парку, якія адкрыюць пасля рэканструкцыі.

Увогуле ў парку імя Максіма Горкага зменіцца знешні выгляд гандлёвых пунктаў і будзе ўстаноўлена відэаназіранне.

У парку імя Чалюскінцаў сёлета таксама паставяць новыя атракцыёны — «Мікс» і «Лебедзі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула