БЕЛ Ł РУС

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі

22.01.2025 / 16:07

Nashaniva.com

Вільня ў гэтым годзе апярэдзіла Рыгу па колькасці насельніцтва, піша Delfi.lt.

Згодна са статыстыкай, у 2025 годзе ў Вільні пражываюць 607 404 жыхары, што на 5000 больш, чым год таму. У Рызе пражываюць 605 273 чалавекі.

Пры гэтым колькасць жыхароў Рыгі пастаянна скарачаецца: у 2023 годзе ў горадзе пражывала 609 489 чалавек. Гэта значыць, што ў гэтым годзе колькасць рыжан можа яшчэ больш паменшыцца.

У Таліне пражывае 457 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула