БЕЛ Ł РУС

Гарадскія аўтобусы ў Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі будуць вазіць задарма

22.01.2025 / 19:45

Nashaniva.com

Мінаблвыканкам прыняў рашэнне, што 26 студзеня, у асноўны дзень галасавання на выбарах, на ўсёй тэрыторыі Мінскай вобласці будзе адменена плата за праезд у гарадскіх аўтобусах.

Аўтобусы, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні «Мінаблаўтатранса», у бліжэйшую нядзелю будуць перавозіць пасажыраў бясплатна.

Учора аналагічнае рашэнне было прынята ў Мінску: наземны грамадскі транспарт і метро 26 студзеня будуць для жыхароў сталіцы бясплатнымі.

Чытайце таксама:

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў

Каментары да артыкула