БЕЛ Ł РУС

Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі

22.01.2025 / 20:22

Nashaniva.com

На фэйсбук-старонцы італьянскага пасольства ў Мінску з'явілася паведамленне, з якога вынікае, што некаторыя асобы злоўжывалі даверам дыпламатаў і працэс выдачы італьянскіх віз скарыстоўвалі ва ўласных інтарэсах.

Пасольства Італіі ў Мінску. Фота: yandex.by

Паводле паведамлення, пасольству Італіі стала вядома, што некаторыя асобы, якія добра знаёмыя дыпламатам, займаюцца ашуканствам і цішком прадаюць запісы на атрыманне віз. Тое, што гэтым асобам раней давяралі, стварае найбольшую прыкрасць.

У сувязі з гэтым італьянскія дыпламаты папярэджваюць, што падобныя выпадкі становяцца вядомымі кампетэнтным органам Італіі, а продаж запісу на візы з’яўляецца злачынствам, якое цягне за сабой адпаведную адказнасць.

Атрыманне ж візы гарантуецца толькі пры адпаведнасці заяўніка візавым патрабаванням.

Чытайце таксама:

У Польшчы беларуса абвінавачваюць у стварэнні мафіі, якая гандлявала візамі

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў

Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год

Каментары да артыкула