БЕЛ Ł РУС

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі будзе гуляць на Кіпры

24.01.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Кіпрскі «Арыс» аб'явіў пра падпісанне кантракта з 20-гадовым габонскім форвардам Джуніёрам Эфаге. Дамова разлічана на 2,5 года,

Апошнія два гады Эфаге выступаў за «Гомель». У мінулым сезоне ён правёў за «рысяў» 27 матчаў і, забіўшы 17 галоў, стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. Акрамя гэтага, на яго рахунку яшчэ 4 галявыя перадачы, піша football.by.

Нагадаем, кіпрскую каманду ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі. У сезоне 2024-2025 чэмпіянат Кіпра мае 13-ю пазіцыю ў рэйтынгу, чэмпіянат Беларусі — 41-шы.

Учора паведамлялася, што найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі 2024 года Фёдар Лапавухаў перайшоў у сафійскі ЦСКА.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Каментары да артыкула