БЕЛ Ł РУС

Кітайскія ўседарожнікі Changan Uni, якія прадаюць і ў Беларусі, могуць быць вельмі небяспечнымі

24.01.2025 / 15:33

Nashaniva.com

Кітайскія ўседарожнікі Changan Uni-T, Uni і Uni-S могуць быць знятыя з расійскага рынку з-за праблем з канструкцыяй спінак крэслаў.

Фота: Mash

Пры ДТЗ гэтыя крэслы могуць прывесці да кампрэсійных пераломаў хрыбетніка ў кіроўцы і пасажыраў.

«Кітайскія пазадарожнікі Changan Uni-S, Uni-K і Uni-T могуць прыбраць з расійскага рынку. З-за няправільнай канструкцыі спінак крэслаў, якія падчас ДТЗ дораць кіроўцу і пасажыру кампрэсійны пералом хрыбетніка», — паведамляе Mash.

Прэзідэнт Нацыянальнага аўтамабільнага саюза Антон Шапарын паведаміў, што перад выхадам на расійскі рынак кожны аўтамабіль праходзіць праверку на ўдаратрываласць і бяспеку. Аднак дадзеная праверка тычыцца выключна кузава аўтамабіля, тады як спінкі сядзенняў не падвяргаюцца такому тэсціраванню.

Пацярпелыя ўладальнікі дадзеных аўтамабіляў ужо звярнуліся ў НАС з просьбай арганізаваць дадатковую праверку гэтых мадэляў.

Варта зазначыць, што такія аўтамабілі прадаюцца ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула