БЕЛ Ł РУС

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой

24.01.2025 / 16:12

Nashaniva.com

У мабільных аператараў узніклі праблемы з адпраўкай SMS, што прывяло да цяжкасцяў пры карыстанні рознымі сэрвісамі.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку парушэння міжаператарскага SMS-абмена эсэмэскі ці ўвогуле не прыходзяць, ці прыходзяць з істотнымі затрымкамі.

Адпаведна цяжкасці ўзнікаюць з валідацыяй нумароў і любымі сэрвісамі, у якіх неабходна SMS-пацвярджэнне.

Урэшце праблему ўдалося вырашыць. Як адзначаецца на сайце Сбер Банка (Беларусь), яна была актуальная з 13:48 па 16:05.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Каментары да артыкула