БЕЛ Ł РУС

У будынку Крупскага цэнтра культуры быў пажар

24.01.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Пра ўзгаранне ў будынку Крупскага раённага цэнтра культуры паведаміла 24 студзеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Крупскі раённы цэнтр культуры. Фота: Яндэкс.Карты

Адзначаецца, што агонь ахапіў «перакрыцце на плошчы 5 квадратных метраў».

«Ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі аб’екта эвакуявалі 14 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Узгаранне «аператыўна ліквідавана», адзначылі ў МНС, пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула