У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару
Ліхтар, які вітаў усіх, хто вітаўся з ім, застаўся без канечнасці.
Фота: «Гродзенская праўда»
Ветлівы ліхтар, які стаіць каля парку Жылібера ў Гродне, застаўся без рукі.
Ліхтар уладкаваны так: калі паціснуць яму руку, ён падымае вечка ў знак прывітання. Аднак апошнія тыдні ліхтар ні з кім не вітаецца: невядомыя адарвалі яму частку рукі.
Супрацоўнікі «Гарсвятла» на мінулым тыдні прывезлі адламаную руку на адно з прадпрыемстваў. Там яе адрамантуюць і вернуць на месца ў найбліжэйшыя дні, піша «Гродзенская праўда».
Такіх ветлівых ліхтароў у Гродне два. Падобны свяцільнік у канцы мінулага года паставілі і ў Вілейцы.
Чытайце таксама:
Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах
У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі
У Оршы ля крамы зрабілі прыгожую фотазону. Пасярод дня адтуль скралі вялікае медзведзяня