БЕЛ Ł РУС

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

25.01.2025 / 19:54

Nashaniva.com

Сёння па беларускіх чатах адбылася чарговая рассылка. У каментарах да фэйкавага допіса спецслужбісты лаюць Ціханоўскую ды прапануюць ёй ісці ў адстаўку.

Скрыншот з фэйкавага канала

Фэйкавы допіс перапошчваюць з поўнай копіі афіцыйнага канала Святланы Ціханоўскай. У ім скапіяваная нават колькасць падпісантаў (да сотняў), а таксама шмат пастоў з арыгінальнага канала Ціханоўскай. Таму ў першы момант некрытычныя спажыўцы гэтага кантэнту могуць сапраўды паверыць, што зварот належыць дэмакратычнай лідарцы.

Фэйкавы зварот сцвярджае, што Святлана Ціханоўская пакідае сваю пасаду і саступае месца Паўлу Латушку. Відэа зробленае з дапамогай нейрасетак.

У чатах адразу пасля рэпостаў спецслужбісты самі пачынаюць з сабой сварыцца з цалкам пустых акаўнтаў.

Каментары ад цалкам пустых акаўнтаў у адной з суполак

Святлана Ціханоўская ўжо адрэагавала на гэты ўкід, размясціўшы кароткі зварот у сваім сапраўдным тэлеграм-канале.

«Я была ў дарозе і не змагла адразу адрэагаваць на фэйкавае відэа, якое з’явілася, пра тое, што я некуды сыходжу, — адзначыла нацыянальная лідарка. — Мае дарагія беларусы ды беларусачкі, я, вядома, застаюся з вамі плячо ў плячо, каб працягваць нашу барацьбу дзеля нашай роднай Беларусі».

Адзначым, што гэтая рассылка зробленая дакладна па той жа схеме, што і мінулая рассылка нібыта ад канала «Чэсных людзей».

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?

Каментары да артыкула